У нядзелю 18 мая, дзесяць дзяцей нашай парафіі, першы раз, у паўнаце сваёй, удзельнічала ў Святой Імшы і прыступіла да сваёй Першай Святой Камуніі. Каб дакладна вызначыць, што гэта такое - Першая Святая Камунія, належыць звярнуцца да самаго слова “Камунія”.

Слова  гэтае паходзіць ад лацінскага "Communio",  што азначае супольнасць, еднасць, саўдзел, а ў хрысціянскім значэнні гэты тэрмін злучанны таксама ў беспасрэдны спосаб з Апошняй Вячэрай, якую вучні спажылі разам з Езусам у Вялікі Чацверг напярэдадні Вялікай Пятніцы – дня мукі і смерці Хрыста.
Таму Першая Камунія  з'яўляецца першым, святочным і свядомым актам спажывання Пана Езуса падчас Сакраманту Эўхарыстыі, які пад выглядам хлеба і віна прысутнічае  сярод нас. Падчас Святой Камуніі мы злучаемся з Ім, а таксама з усім Касцёлам праз тое, што спажываем Ягонае Цела і Кроў.

Няхай гэтая ўрачыстасць адорыць нашых дзяцей шматлікімі духоўнымі ласкамі і ўмацуе іх і іхнія сем'і да вытрывалага быцця відавочным знакам прысутнасці Хрыста ў яго Касцёле і ў жыцці кожнага з іх.

Фотаздымкі будуць дададзены пазней!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.