25 мая, пасля святой Імшы на 12.00 у парафіі св.Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць».

  • Як выхаваць па-сапраўднаму адказных дзяцей?
  • Чаму дарослыя дзеці застаюцца «на шыі» у бацькоў і не жадаюць будаваць сваё жыццё?
  • Адкуль з'яўляюцца інтэрнэтаманіі, алкагалізм, сексуальныя і іншыя залежнасці, і што рабіць, каб абараніць сябе ад іх уплыву і дапамагчы пакутуючаму ад іх?
  • Што такое сапраўднае сяброўства?
  • Якая сувязь паміж адказнасцю і духоўным узрастаннем?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будзем шукаць разам з вядучымі: псіхолагам-кансультантам Наталляй Станкевіч і доктарам маральнай тэалогіі а.Аляксандрам Уласам, OFMConv.

Шчыра запрашаем!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.