Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва дзякую бацькам нашых Першакамунійных дзяцей за ўпрыгожыванне і прыгатаўленне нашай капліцы да сённяшняй урачыстасці.

Сёння падчас св. Імшы а 12 гадзіне 10 дзяцей нашай парафіі Першы раз прыступяць да Святой Камуніі. Заахвочвую ўсіх нашых парафіянаў да малітвы ў інтэнцыі нашых дзяцей.

Маёвыя набажэнствы у нашай капліцы кожны дзень пасля св. Імшы а 19 гадзіны у нядзелю пасля 12 гадзіны. У сувязі з Першай Камуніяй сёння Маёвае Набажэнства адбудзецца пасля св. Імшы а 19 гадзіне.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях кожны аўторак а 19 гадз. адпраўляецца святая Імша.

У наступную нядзелю 25 мая, пасля святой Імшы на 12.00 у парафіі св.Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць». Сардэчная запрашаю ўсіх жадаючых прыняць удзел у нашым семінары.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.