• Шчыра дзякую усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
  • У наступную нядзелю падчас св. Імшы а 12 гадзіне 10 дзяцей нашай парафіі Першы раз прыступяць да Святой Камуніі. У сувязі з малымі памерамі нашай капліцы вельмі прасіў бы каб на гэтую св. Імшу прыйшлі перш ўза ўсё бацькі, хростныя, родныя і знаёмыя нашых дзяцей.
  • Першая Спловедзь нашых дзяцей адбудзецца ў чацверг 15 мая пасля святой Імшы а 19 гадзіны. Бацькі і хроствныя могуць прыступіць да сакрамэнту Паяднання на працягу ўсяго тыдня перад св. Імшой а 19 гадзіны.
  • У закрыстыі можна набыць дыск “РыБы” кошт 30 000 рублёй.
  • Маёвыя набажэнствы у нашай капліцы кожны дзень пасля св. Імшы а 19 гадзіны у нядзелю пасля 12 гадзіны. У сувязі з Першай Камуніяй у наступную нядзелю Маёвае Набажэнства адбудзецца пасля св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Ад гэтай нядзелі заканчываецца у нашай парафіі перыяд катэхез. 
  • Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях кожны аўторак а 19 гадз. адпраўляецца святая Імша.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.