Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы, асабліва дзякую тым хто ўчора адгукнуўся на запрашэнне і прыняў удзел у нашам мігні-суботніке. Няхай Бог Вам адудзячыць і ўсім Вам благаславіць.

Сённяшня нядзеля Мукі Пана альбо Пальмовая Нядзеля ўводзіць нас у таямніцу Вялікага Тыдня. У нашых малітоўных разважаннях набліжаемся да таямніцы Мукі нашага Пана Езуса Хрыста.

На гэтым тыдні ў панядзелак, аўторак і сераду Імша Святая ўвечары ў 19.00.

У закрыстыі можна набыць дыск нашага мінскага каталіцкага музыкальнага гурту "РыБы" кошт 30 000 руб.

Намаганнямі нашай парафіі быў выдадзенны новы парафіяльны спеўнік. Хацеў бы ад усяго сэрца падзякаваць пану Міхалу, які зфінансаваў яго выраб, пану Віталію за яго выдрук, а таксама ўсім хто некім чынам, ці праз малітву, ці праз уласны ўклад спрыяў паўстанню нашага супольнага дзела. Калі ласка шануйце працу іншых, каб новый спеўнік паслужыў нам як мага даўжэй.


Расклад набажэнств на Вялікі ЧАЦВЕРГ, ПЯТНІЦУ, СУБОТУ, НЯДЗЕЛЮ


17 красавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.

Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00. Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

18 красавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.

У 18.30 Крыжовы шлях. Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія.

На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

19 красавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА.

Капліца будзе адчынена ў 10.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асвячэнне страваў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну ў 10.00, 11.15, 12.00,13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00 Асабліва запрашаю ўсіх Вас на 11.15, бо ў гэтую гадзіну да нас прыедзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.

Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.

20 красавіка – ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.

Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00.

Наступныя Імшы ў 12.00 і 18.00.

На працягу гэтага тыдня можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты, прыступіць да споведзі, перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.