1. Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву. Дзякую за дапамогу, аказаную пры капліцы і пры ўпарадкаванні нашай тэрыторыі.
2. Парафіяльныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 11 і 12 красавіка. Праводзіць іх будзе а. Андрэй Кеўліч. Святыя Імшы з навукай рэкалекцыйнай у пятніцу 11 красавіка у 12 гадзін, 18.30 Крыжовы шлях і св. Імша, 12 красавіка 8.00, 12.00, 19.00.
3. Калі ласка не адкладывайце споведзь на пазней, на апошні час перад святамі, у сувязі з фізычнай немагчымасцю святара паспавядаць усіх жадаючых у апошніі дні.
4. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне Вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы, а ўрачыстае асвячэнне і працэсія на Святой Імшы ў 12 00.
5. Моладзь нашай парафіі падрыхтавала для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваю вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць добрую ініцыятыву маладых людзей.
6. У наступную суботу пасля ранішняй Святой Імшы, прыкладна ў 13 гадзін, пасля святой Імшы а 12 гадзіне, запрашаю на парафіяльны міні - суботнік. У каго ёсь магчымасць, то прасіў бы ўзяць з сабой працоўныя прылады.
7. Прыміце Божае благаслаўленне.