Сардэчна дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні на карысць парафіі, дзякую за ўсялякую дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць Вас за вашую шчодрасць.
На гэтым тыдні ў літургі адзначаем:

•    Першы чацверг месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
•    Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
•    Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
•    Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
•    Узгадываю, што адбываюцца пакутныя набажэнствы - Крыжовая дарога: пятніца 18 30, Песьні Жальбы молімся ў надзелю пасля Святой Імшы на 12 гадз.


Падчас сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла 13 сакавіка 2014 г. у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што адбудзецца агульнабеларуская пілігрымка з усіх дыяцэзій Беларусі на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай. Асвячэнне запланавана на 28 чэрвеня.

Неабходныя ўмовы:
Анкета ўдзельніка. Калі ласка, уважліва запоўніце яе. Уся інфармацыя мае важнае значэнне.
Зрабіць копію пашпарта (апошніх старонак з фота)
Страхаванне паездкі. Кожны павінен асабіста застрахаваць сябе ў любым страхавым агенцтве на ўвесь тэрмін падарожжа.
Авансавы плацёж для ўдзелу ў пілігрымцы. Той, хто хоча прыняць удзел, павінен заплаціць аванс 400 долараў ЗША
Агульны кошт - 870 долараў. Без дадатковых збораў.
Арганізатар пілігрымкі - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.
Адказны за пілігрымку - кс. Раман Факсінскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.

Можна запісацца на пілігрымку па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Даведкі і падрабязная інфармацыя пра пілігрымку па тэлефонах:

+375 29 355 68 60 - кс. Раман
+375 44 534 84 12 – Валерый
+375 29 744 69 25 – Валерый
+375 29 344 15 48 – Галіна

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.