- Дзякую ўсім Вам за супольную малітву, дзякую за складзеныя ахвяраванні і ўсю дапамогу, аказаную нашай парафіі. Няхай Добы Бог узнагародзіць вашую шчодрасць.
- На гэтым тыдні ў літургіі мы перажываем:
- 19.03 (Ср) Святы Юзаф, Абраннік Найсвяцейшай Панны Марыі
Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.
Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў. 1 мая адзначаецца ўспамін св. Юзафа Рамесніка.
- У наступную нядзелю 23 сакавіка збор ахвяраў падчас св. Імшаў прызначаецца на КАРЫТАС.
- Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.
- У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовая дарога ў пятніцу ў 18 30.; Песнь Жальбы - нядзеля пасля Св. Імшы на 12 00.

