• Дзякую ўсім Вам за супольную малітву, дзякую за складзеныя ахвяраванні  і ўсялякую дапамогу на рэч нашай парафіі. Асабліва дзякую за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага поста. Няхай Добы Бог узнагародзіць вашую шчодрасць.
  • Нагадаю, аб тым, што мы перажываем перыяд Вялікага поста і ў гэтым часе Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна, альбо параіўшыся ў спаведніка.
  • У нашай капліцы ў часе посту ладзяцца пакутныя набажэнствы: Крыжовая дарога – пятніца ў 18.30 і Песні Жальбы  - нядзеля пасля Св. Імшы а 12 00 гадзіне.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.