Сёння, 1 лютага, нашая арганістка Ксенія разам са сваім выбранцам Дзянісам, стоячы перад алтаром Пана, прысягалі сабе сужанскую любоў і вернасць. Таму ад імя ўсёй парафіі хацеў бы скласці ім найсардэчнейшыя пажаданні:
Вера, надзея, любоў: тры цноты няхай спадарожнічаюць Вам у вашым новым падарожжы, якое сёння распачалі ў нашай малой каплічке.
Няхай Пан Вас благаславіць і заўжды ахоўвае! Няхай распраменіць над Вамі Аблічча сваё і змілуецца над Вамі! Няхай позірк Свой скіруе на Вас і адорыць Вас супакоем!
Пан няхай Вас благаславіць! Амэн.