Хацеў бы сардэчна падзякаваць вам усім за вашу прысутнасць і за супольную малітву, за вашыя ахвяры і за ўсялякую дапамогу.

На гэтым тыдні у касцёле абыходзім наступныя успаміны:

3 лютага  (панядзелак) - Успамін Святога Блажэя, біскупа і мучаніка.

Святы Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як патрон у хваробах горла.

У дзень святога Блажэя молімся і просім Бога аб здаровым горле і божым выкарыстанні дару голасу. Пасля Імшы адбудзецца благаслаўленне горла.

r
5 лютага (серада): Успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы.

Святая Агата (235-251) пасля прыняцця хросту пастанавіла жыць у чыстасці. Паводле падання адмовіла наместніку Сыцыліі, які прасіў яе рукі, чым абудзіла нянавісць і жаданне помсты рымскага намесніка. Прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі. Яе культ распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле.
У дзень успаміну св. Агаты благаслаўляецца хлеб і вада. У малітве асвячэння прыпамінаецца, што св. Агата з’яўляецца асабліваю заступніцаю і апякункаю у небяспецы пажару.

r
6 лютага (чацверг): Успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў.
Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Ўсходу, якія панеслі смерць за веру.

r

  • Інтэнцыя жывога ружанца на месяц люты: Каб Сын Божы, Езус Хрыстус, был прыняты ў веры і любові, сэрцам кожнага верніка.
  • Да капліцы можна прыносіць, асвячэную ў мінулым годзе, вярбу каб спаліць яе і прыгатаваць попел, якім будуць пасыпаны нашыя голавы на пачатак Вялікага Посту ў гэтым годзе.
  • Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.