1. Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і прыбіранне капліцы. Няхай Бог вам адудзячыць і ўзнагародзіць вашую шчодрасць.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
28 студзеня (Аўторак): Успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

Святы Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно. У маладым узросце ўступіў да ордэна дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г. па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца патронам каталіцкіх школ.
31 студзеня (Пятніца): Успамін Святога Яна Боско, святара.
Святы Ян Боско, святар Турына, усё жыццё прысвяціў працы з моладзю. Дзеля апекі над моладзю залажыў таварыства святароў салезянаў і таксама кангрэгацыю Дачок Марыі Ўспамогі Хрысціянаў. Памёр у Турыне 31 студзеня 1888 года.
2 лютага (нядзеля): Свята Ахвяраване Пана.
Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старага Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузаліме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам акончваюцца урачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага.
Згодна са старадаўняй традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы, якія запальваюцца падчас буры (грому) з малітваю аб апецы і абароне.
3. Сённяшнія складзеныя ахвяраванні прызначаюцца, як дапамога для парафіі Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі.
4. У закрыстыі можна набыць свечы (кошт 10 тыс).
5. На гэтым тыдні прыпадае - першая субота і першая нядзеля месяца.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.