1. Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынает звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог узнагароджвае Вас за вашую шчодрасць.
2. У літургіі адзначаем:
17 студзеня Пятніца успамін св. Антонія, абата
Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім». біскупу намінату
18 студзеня Субота
У віцебскай катэдры ў 12 гадзін адбудуцца біскупскія пасвячээня. Біскупскую сакру прымя кс. Алег Буткевіч (галоўны пасвячаючы - Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючыя - Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
3. Ад панядзелку распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. Увесь час, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Карткі ляжаць на паліцы пры ўваходзе да капліцы. Перад тым, як прыйсці да вас, я патэлефаную і папярэджу.
(Часам вельмі позна - ВЫБАЧАЙЦЕ!)
4. Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:
• Пажадана (па меры магчымачсці), каб уся сям’я была дома.
• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.
5. Сёння таксама у свята Хросту Пана асвячаем ваду. Калі хтосці нямае яе з сабою ёсць магчымасць узяць у капліцы – знаходзіцца каля алтара.
6. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.
7. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
8. З 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах пройдзе Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэты час прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах.
Тэма сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян узята з Першага Паслання св. ап. Паўла да Карынцянаў: “Ці Хрыстус падзелены?” Матэрыялы да яго былі падрыхтаваны рознымі хрысціянскімі супольнасцямі Канады - краіны, якая адзначаецца высокім узроўнем рэлігійнай талерантнасці.
Тыдні малітвы аб еднасці хрысціян, якія арганізуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 г.
9. На надышоўшы тыдзень прыміце Божае благаслаўленне.

