1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прыгатаваў нашую капліцу да свята Божага Нараджэня. А таксама за дапамогу і прыгатаванне вячэры для святароў падчас парафіяльнай урачыстасці св. Яна Евангеліста. Няхай Добры Бог благаславіць усіх вас і вашыя сем’і.

2. На гэтым тыдні:

31 снежня (аўторак): апошні дзень каляндарнага года.

У гэты дзень Святыя Імшы ў 19.00 і ў начы а 24.00 гадзіне. Сардэчна запрашаю прыняць удзел у начным набажэнстве і сустрэць Новы 2014 разам з Хрыстом.  Уначы перад  Святой Імшоў,  а 23 гадзіне адбудзеца набажэнства ўдзячнасці Пану Богу за мінулы год.

1 студзеня (серада): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.

Святыя Імшы ў гэты дзень у 12.00 і 19.00. (абавязковае)

2 студзеня (чацверг): Успамін Святога Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дактароў Касцёла.

Святы Базыль нарадзіўся ў 330г. у Цэсарыіі Кападоцкай, навучаўся ў Канстантынопалі і Атэнах. Па вяртанні на айчыну праводзіў жыццё пустэльніка, але ў 370г. стаў біскупам роднага горада. Заставіў пасля сябе знакамітыя тэалагічныя працы і рэгулу, паводле якой жывуць манахі Усходняга Касцёла. Памёр 1 студзеня 379г.

Святы Грыгорый нарадзіўся ў 330г. каля Назыяну. У часы навучання пасябраваў са святым Базылем і быў яго спадарожнікам у жыцці пустэльніка. Аднак быў выбраны святаром, пазней біскупам Канстантынопаля. Праславіўся як знакаміты тэолаг і прамоўца. Паглыбіў каталіцкую навуку аб Святога Троіцы. З прычыны неспакою ў Канстантынопалі пакінуў пасаду біскупа і вярнуўся ў Назыян, дзе памёр каля 390г.

Прыміце Божае благаслаўленне.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.