1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто далучыўся да нашай супольнай справы звязанай з падрыхтоўкай да будовы святыні.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
Панядзелак (19 верасня) - успамін
святога Януарыя біскупа і мучаніка
(Згодна з гістарычнымі дадзенымі, Януарый каля 300 г. быў біскупам Беневента або Неапаля. Яго біскупства прыпала на перыяд жорсткага пераследу хрысціянаў пры імператары Дыяклетыяне. Януарый самаахвярна наведваў у вязніцах сваіх адзінаверцаў і падтрымліваў іх духоўна. Разгневаны яго смеласцю намеснік асудзіў біскупа на смерць. Спачатку Януарыя жыўцом укінулі ў палаючую печ, але агонь не пашкодзіў яму. Тады яго аддалі на разарванне львам, але львы лагодна ляглі каля яго ног. Нарэшце, Януарыю і сямі яго паплечнікам 19 верасня 305 г. адсеклі галовы. Рэліквіі святога Януарыя спачываюць у неапалітанскай катэдры, куды прыбывае вялікая колькасць пілігрымаў. Штогод адбываецца так званы «цуд крыві святога Януарыя»: у галоўныя святы на яго ўшанаванне — 19 верасня і ў суботу перад першай нядзеляй мая — яго кроў, што захоўваецца ў дзвюх шкляных ампулках, становіцца вадкаю, калі ампулкі падносяць да галавы святога. Нягледзячы на шматлікія доследы і экспертызы, да сённяшняга дня гэты цуд застаецца невытлумачальным. Лічыцца, што спазненне цуду прадказвае няшчасці Неапалю і яго жыхарам. Святы Януарый з’яўляецца апекуном Неапаля і ахоўвае ад вывяржэннў вулканаў, якія часта здараюцца ў гэтай мясцовасці).
Аўторак (20 верасня) - успамін
Св. Андрэя Кім Таэгона і Паўла Чон Хасана і паплечнікаў
(Праца каталіцкіх місіянераў на тэрыторыі сённяшняга В’етнама распачалася ў XVI стагоддзі. У пазнейшыя стагоддзі шматразова арганізоўваліся жудасныя пераследы, падчас якіх прынялі смерць за веру місіянеры з Еўропы і шматлікія в’етнамцы.)
Серада (21 верасня)
Свята св. Мацвея Апостала
(Пасля здрады і самазабойства Юды, аднаго з дванаццаці апосталаў, было вырашана выбраць на яго месца іншага. З двух кандыдатаў, якія належалі да ліку бліжэйшых вучняў Хрыста і Яго надзейных паслядоўнікаў, жэрабе выпала на Мацея, імя якога азначае «дар Ягвэ». Ён, хутчэй за ўсё, паходзіў з Бэтлеему і быў адным з 72 вучняў, пра якіх гаворыцца ў Евангеллі. Ён напэўна ўдзельнічаў ва ўсіх падзеях жыцця Хрыста, пачынаючы ад хросту ў Ярдане аж да ўваскрасення і спаслання Святога Духа.
Пасля далучэння да супольнасці апосталаў Мацей навучаў у Юдэі, «за Эфіопіяй» і, магчыма, у Македоніі і Калхідзе (на Каўказе). Яму прыпісваюць шматлікія цуды. Адносна яго смерці існуюць дзве версіі. Паводле першай, Мацей памёр натуральнай смерцю ў Македоніі, а паводле другой, апостал вярнуўся ў Юдэю, дзе быў пабіты камянямі, і калі ён яшчэ жыў, нейкі жаўнер адсек яму галаву сякерай. У момант смерці яму было каля 63 гадоў. Святы Мацей лічыцца апекуном рамеснікаў, якія займаюцца будаўніцтвам, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасці. )
Пятніца (23 верасня)
Успамін Св. Піа з Петрэльчыны
Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша.
4. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу.
5. Плануецца таксама зменна парадку святых Імшаў – робіцца гэта з нагоды павялічэння колькасці вернікаў прымаючых удзел у святых Імшаў у нядзелю, а таксама проба дапасаваць удзел у святой Імшы да магчымасці людзей удзельнічаць у святой літургіі ў звычайны дзень перад працай.
Плануецца:
Будні дзень
7. 15
19.00
Нядзеля
8.00
10.30
12.00
19.00 Летні перыяд 18.00 Зімні перыяд
Аб дакладнай зменне часу святых Імшаў будзе павядомленна загадзя.
6. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала дазвол Святога Пасаду на змяшчэнне літургічнага ўспаміну бл. Яна Паўла ІІ у календарах дыяцэзіі ў Беларусі. Успамін прызначаны на 22 кастрычніка.