1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за дапамогу пры адгарненні снега каля капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вас за вашую шчодрасць.
2. Сёння другі, а адначасова і апошні дзень нашых супольных духоўных цвічэнняў - рэкалекцый. Хацеў бы, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць а. Алегу, за ягонае адчыненае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем у гэты благаслаўлённы час, аддзячыць яму за ягоную паслугу.
3. Сённяшняя нядзеля – апошняя нядзеля Адвэнту, якая непасрэдна нас прыводзіць да ўрачыстасці Божага Нараджэння. У нашай парафіі урачыстыя набажэнствы будуць адбывацца наступным чынам:
24 снежня (аўторак):
12.00 – Святая Імша;
21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка);
23.00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка).
25 снежня (серада): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей;
12.00 – Святочная Святая Імша;
18.00 – Святочная Святая Імша.
У наступныя дні Святыя Імшы як заўсёды у 19.00 гадзін, у суботу а 8.00 і 19.00 гадзіне
26 снежня (чацверг): Свята Святога Стэфана, першамучаніка.
Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя.
27 снежня (пятніца): Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста.
12.00 – Святая Імша;
19.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна.
Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.
28 снежня (субота): Свята Святых Немаўлят, мучанікаў.
З паловы VI стагоддзя Касцёл у перыядзе Божага Нараджэння адзначае ўспамін смерці бэтлеемскіх дзяцей, закатаваных па загадзе Ірада. Святыя Немаўляты з’яўляюцца першымі плёнамі збаўчай справы, распачатай прыйсцем Хрыста на зямлю. Аддаючы жыццё за Хрыста яны атрымалі хрост крывёю і заслужылі сабе ў Бога падвойны арэол дзявіцтва і мучаніцтва.
29 снежня (нядзеля): Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і – для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай,чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф, Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові.
Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Святога Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас, нашых сем’яў. Святога Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын,Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.
4. У сувязі з парафіяльнай урачыстасцю, а таксама актавай Божага Нараджэння пятнічнае абмяжаванне ў спажыванні мясной ежы ў гэту пятніцу не абязывае.
5. Хацеў бы так сама ўзгадаць, што святкаванне Божага Нараджэння, гэта не толькі заканчэнне чаканне на прыйсце нашага Пана Езуса Хрыста, і канец паста - гэта перш за ўсё, духоўнае і рэлігійнае свята нашай сям’і, як касцёльнай так і кожнай па асобку. Таму звяртаюся да вас, як да людзей адказных за сваю хрысціанскую веру і прыпамінаю аб тым, каб на святочным стале не было алкаголя!!!
6. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол. (дабравольная ахвяра)