1. Ад усяго сэрца дзякую ўсім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Добры Бог вам благаславіць і вас узнагароджвае. 

2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

12 лістапада (панядзелак): Успамін Святога Язафата, біскупа і мучаніка.

Святы Язафат Кунцэвіч нарадзіўся ва Ўладзіміры–Валынскім каля 1580 года. На дваццатым годзе жыцця ён уступіў у Закон базыльянаў. У 1618 годзе стаў полацкім уніяцкім архібіскупам і самаахвярна працаваў над пашырэннем веры каталіцкага Касцёла. Аддаў жыццё за веру 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. Астанкі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.

16 лістапада (пятніца): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).


Віленскі біскуп Войцех Табар ( 1507) прымацаваў над так званай Вострай Брамай у Вільні абраз Маці Божай. Калі абраз пачаў славіцца цудамі, над брамай пабудавалі капліцу, а абраз укаранавалі. Святы Пій X дазволіў спецыяльную Святую Імшу для ўшанавання Найсвяцейшай Марыі Панны, Маці Міласэрнасці.

3. У кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада перад вячэрняй Святой Імшой адбываецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – Нешпары, выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці.

4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша ў 19.00.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.