Учора, 4 лістапада, каля 17 гадзіны, трагічна загінуў а. Андрэй Ахрэм. Айцец Андрэй Ахрэм OFMСonv прыняў сакрамэнт пасвячэння ў святары 1 чэрвеня 2013 года ў Лодзі (Польшча), у касцёле святога Антонія, з рук арцыбіскупа Марэка Ендрошевского. 9 Чэрвеня 2013 года служыў сваю першую Святую Імшу ў роднай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

7 лістапада ў 9.00 цела будзе дастаўлена ў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Імша пачнецца ў 10.00. Да 13.00 будзе працягвацца малітоўнае чуванне. Затым цела перавозіцца ў Івянец. Пахаванне адбудзецца 8 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы ў 13.00 гадзін.


Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.