1. Шчыра дзякуем усім вам за супольную і асабістую малітву, за ўсе складзеныя ахвяраванні і за ўсялакую дапамогу, якую аказываеце парафіі. Няхай Бог узнагародзіць Вас і вашыя сем’і.

2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 лістапада (панядзелак) – успамін памерлых братоў, сясцёр, бацькоў, родных і дабрачынцаў францішканскага ордэну.

4 лістапада (аўторак) – успамін св. Карла Барамея, біскупа.

9 лістапада (субота) - Свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.

Калі пасля трох стагоддзяў праследавання Касцёл атрымаў свабоду, імператар Канстанцін Вялікі ахвяраваў Папу старажытны палац Латэранаў і пабудаваў пры ім базыліку ў гонар Збаўцы, якую Папа, святы Сільвестр, урачыста кансэкраваў 9 лістапада 324г. Каля базылікі узнесена хрысцільня прысвечаная Яну Хрысціцелю, які стаў другім апекуном базылікі. Пры Латэранскай базыліцы канцэнтравалася жыццё Касцёла на працягу тысячы гадоў. Там адбылося многа рымскіх сінодаў і пяць сусветных Сабораў. Хоць пазней рэзідэнцыяй Папаў стаў Ватыкан, базыліка ў Латэране застаецца катэдраю Рыма, маці і галавой усіх касцёлаў Свету.

3. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з дня 1 лістапада праз 8 дзён (актава) да 8 лістапада кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой  будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых) за якіх молімся. У гэтыя дні будзе адпраўляцца Святая Імша ў інтэнцыі памерлых, якіх вы падалі ў выпамінках.

4. Таксама і ў іншыя дні, па-за актаваю, кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будуць чытацца выпамінкі і будзем маліцца за памерлых. Больш дакладна адносна спісу памерлых можна запазнацца на нашай старонцы парафіяльнай.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша ў 19.00.

6. Прыпамінаем, што пры парафіі адбываюцца заняткі па рэлігіі, як для дзяцей усіх узростаў, так і для дарослых. 

7. Спіс нашых памерлых,  а таксама дзень у якім іх узгадываем у выманінках


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.