Парафіяльныя аб’явы

1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто далучыўся да нашай супольнай справы звязанай з падрыхтоўкай да будовы святыні.

2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

- 8.09 (чц) – свята Нараджэння НПМ

 

3. У наступную нядзелю 11.09 ў 11 гадзін адбудзецца арганізацыйная сустрэча нашага парафіяльнага хору. Усіх жадаючых далучыцца да хору сардэчна запрашаем.

4. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу. Пасля Святой Імшы прашу застацца на пару хвілін бацькоў закцікаўленых у гэтым.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша.

6. Інтэнцыя Жывога Ружанца – Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоваму развіццю.