27 кастрычніка ў нашай парафіі будзе праходзіць практычны семінар на тэму прабачэння. Яго ўдзельнікі паразважаюць аб тым, каму і навошта патрэбна прабачэнне і чаму так складана прабачаць іншым людзям, убачаць хрысціянскае разуменне прабачэння. Вядучая Наталля Станкевіч, псіхолаг-кансультант, і а. Аляксандр Улас OFMConv, доктар маральнай тэалогіі, раскрыюць як псіхалагічныя, так і духоўныя аспекты прабачэння.
Месца правядзення — вул. Матусевіча, 80 (капліца).
Пачатак — 13.30 (пасля Імшы і Ружанца на 12.00).