1. Шчыра дзякуем усім вам за супольную і асабістую малітву, за ўсе складзеныя ахвяраванні і за ўсялакую дапамогу, якую аказываеце парафіі. Няхай Бог узнагародзіць Вас і вашыя сем’і.
2. Перажываем месяц кастрычнік, падчас якога асаблівым чынам разважаем над таямніцамі Божымі з дапамогаю Марыі ў малітве Святога Ружанца. Сардэчна запрашаем вас усіх на ружанцовыя набажэнствы, якія адбываюцца ў нашай капліцы на працягу тыдня ў 19.30 пасля Святой Імшой, а ў нядзелю пасля Імшы на 12 гадзін.
22 кастрычніка (аўторак): Успамін благаслаўлёнага Яна Паўла II.
Караль Юзэф Вайтыла, Папа Ян Павел II у 1978 годзе стаў першым рымскім Папам неитальянского паходжання на Святым прастоле, абраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў ў гісторыі і першым Папам славянскага паходжання. 13 мая 1981 года праўленне Яна Паўла II ледзь было не абарвалася ў выніку замаху на рымскай плошчы св. Пятра. Пасля Ян Павел II прыйшоў да пераканання, што кулю адвяла ад яго рука самой Божай Маці. З імем Яна Паўла II звязана цэлая эпоха — эпоха крушэння камунізму ў Еўропе. Ян Павел II здзейсніў больш за 100 замежных паездак, наведаўшы каля 130 краін.
3. Набліжаецца месяц лістапад, калі асаблівым чынам молімся за памерлых. Таму ў закрыстыю можна прыносіць запіскі з пададзенымі імёнамі вашых родных, блізкіх, знаёмых памерлых. Імёны памерлых пішыце, калі ласка, у назоўным склоне (Станіслаў, Вольга…).
Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад..
З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі.
4. Запрашаем прыняць удзел у семінары “Прабачэнне”, які адбудзецца ў нашай капліцы ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне прыкладна 13.30. Праводзіць псіхолаг-кансультант Наталля Станкевіч.
5. Да закрыстыі праз увесь наступны тыдзень можна будзе яшчэ прыносіць рэчы, якія мы хацелібы ахвяраваць іншым. Рэчы могуць быць не новымі але павінны быць чыстыя. Гэтыя рэчы мы перададзім патрабуючым сем’ям і людзям у Карытас.
6. Пры уваходзе вывешаны Расклад малітваў на могілках у Мінску і Мінскім раёне з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў