Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. У звычайныя дні пасля Святой Імшой ў вечары пачынаючы прыкладна ад 19.40, у нядзелю пасля Святой Імшы а 12 гадзіне.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:


15 кастрычніка (Аўторак): Успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай за веру. Маючы 20 гадоў, уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары. З дапамогай святога Яна ад Крыжа правяла рэформу кармэлітаў, якіх пачалі называць камелітамі босымі. Абапіраючыся на свае дасведчанні Святога Тэрэза напісала кнігі, якія з’яўляюцца шэдэўрамі містычнай літаратуры. Памерла 15 кастрычніка 1582 года.

17 кастрычнiка (Чацвер): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

Святога Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святога Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.

18 кастрычнiка (Пятніца): СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА.

Святога Лука меў паганскае паходжанне i быў лекарам. Пасля прыняцця хрысцiянства стаў супрацоўнiкам Святога Паўла i спадарожнiчаў яму ў місійнай дзейнасці. Напiсаў Евангелле i Дзеi Апостальскiя. Дзякуючы яму ведаем амаль што ўсе звесткi аб дзяцiнстве Пана Езуса. У сваiм Евангеллi ён прадставiў Хрыста, як лекара душы i цела. Пераказаў нам прыповесць пра блудага сына, пра адпушчэнне грахоў яўнагрэшнiцы i скрушоным лотары. Дантэ назваў Святога Луку “гiсторыкам лагоднасцi Хрыста”. Паводле традыцыi Святога Лука памёр мучанiцкай смерцю ў Ахаi. Сiмвалам яго з’яўляецца бык, таму што пачынае сваё Евангелле апiсаннем ахвяры Старога Зпавету.


  • Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішым у назоўным склоне. Калі пішым прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішшча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка
  • Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад.. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 
  • Да закрыстыі можна прыносіць рэчы, якія мы хацелібы ахвяраваць іншым. Рэчы могуць быць не новымі але павінны быць чыстыя. Гэтыя рэчы мы перададзім патрабуючым сем’ям і  людзям у Карытас.
  • На нашай парафіяльнай старонке з’явілася новая магчымасць. Пасля регістрацыі да вас на паштовы інтэрнэт адрас будуць прыходзіць нашы аб’явы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.