Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Асабліва дзякуем для Ксеніі і ўсім харыстам за прыгожы спеў падчас літургіі Транзітусу.
Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. У звычайныя дні пасля Святой Імшой ў вечары пачынаючы ад 19.40, у нядзелю пасля Святой Імшы а 12 гадзіне.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 7 кастрычніка (панядзелак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Звычай адмаўлення ружанца сягае XII стагоддзя. Распаўсюдзілі яго дамінікане. Ружанцовай малітвай прасілі Божай дапамогі, калі Еўропе пагражала нашэсце іслама. Калі 7 кастрычніка 1571 года была атрымана перамога пад Лепантам, папа Пій V устанавіў у гэты дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, каб выразіць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць верных да гарлівасці ў гэтай малітве.
У гэты дзень, як паведамляе catholic.by адбудзецца асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла ў Мінску — будучага санктуарыя Божай Міласэрнасці —ў сталічным мікрараёне Лошыца. Распчнецца набажэнства ў 18.30.
Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ў 19.00 узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзеліць у парафіі і сакрамэнт канфірмацыі.
Падчас Імшы будуць таксама асвечаныя два абраза: св. Фаўстыны і бл. Яна Паўла ІІ. Літургія стане таксама падзякай айцоў з Кангрэгацыі святога Міхала Арханёла (міхаліты), якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), за 10-ю гадавіну прабывання міхалітаў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- Ахвяры ў гэтую нядзелю прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
- Працяг запісу да жывога ружанца. І маргарыткі (малітва ў інтэнцыі святароў)
- Катэхеза для дарослых будзе адбывацца у кожную суботу а 18 гадзіне. Асаблівым чынам гэта кранаецца тых, хто падрыхтоўваецца да сакрамэнту Канфірмацыі.