Святы Францішак, адзін з найбольш вялікіх хрысціянскіх святых, нарадзіўся ў 1182 годзе ў Асіззі ў сям'е багатага купца-суконшчыка Бернардонэ. Св. Францішак атрымаў на хросце імя Ян, але айцец зваў яго "Франчэска - Французік" з нагоды яго прыхільнасці да французкай мовы. Францішак рос у часы, калі дзяржава пашырала абурэнне празмернасцю і распустай, а людзі былі пагружаны ў рэлігійную абыякавасць, а таксама ў глыбокую цемру. Незвычайна таленавіты, застаў раней вызначаны да купецкай прафесіі. Але ён марыў аб славе рыцара, імпаніруючы сябрам сваёй весялосцю, марнатраўствам і жыццём без клапот. У 1202 годзе ўдзельнічаў у вайне паміж Асыжам і Перугіяй, у час якой быў узяты ў няволю. Пасля  вяртання дамоў, у час доўгай і знішчаючай хваробы, св. Францішак усведаміў сабе сваё закліканне да жыцця, пасвечанага службе Хрысту. Сілу чарпаў з Евангелля і згодна з ім крышталізаваў сваё пакліканне, жыццё і мэту будучай суполкі.

Адказваючы на таямнічае закліканне - негледзячы на пратэст айца і пазбаўленне спадчыны - адзеў убогую кашулю з капюшонам, падперазаў яе вяроўкай і цераз гэта стаў падобны на ўбогіх селянінаў. Пачаў жыць у келлі пустэльніка пад Асыжам з мэтай жыцця ў беднасці і служэння ўбогім.

У 1210 годзе да яго далучылася дванаццаць братоў. Стварылася першая суполка францішканскай радзімы, з якой Францішак паехаў у Рым, дзе ад папы рымскага Іннацэнта ІІІ  набыў вуснае зацверджанне першай рэгулы створанага Ордэну. Браты адмовіліся ад якой-небудзь уласнасці, ад усялякіх касцёльных гонараў. Практыка евангелічнай беднасці і набліжэння людзям Хрыста зрабілі так, што зноў загарэлася сэрца астылага сусвету. Ідэя ўбогага Францішка ў скорым часе агарнула ўсю Еўропу.

У 1211 годзе быў створаны першы канвент у Балонні. Трохі пазней св. Францішак уручыў хабіт Кляры з Offroducio, даючы гэтым пачатак ордэна Убогіх Жанчын, якіх потым пачалі называць клярыскамі.

У 1212-1222 гадах св. Францішак многа разоў прадпрымае місыйную дзейнасць, чым падкрасляе місыйную асаблівасць Ордэна. Плёнам гэтага з'яўляюцца першыя францішканы-мучанікі, якія ў 1220 годзе загінулі ў Марока.

У маі 1221 года заснаваў новую ўстанову, якая вядома пад назвай: "трэці ордэн". На Зялёныя святы сабраў апошнюю генеральную капітулу, на якую прыехала прыблізна 5 тысяч братоў. Зімою ў 1223 годзе Францішак устроіў у Greccio жывы паказ, які прадстаўляў бэтлеемскую стайню. Гэта была першая шопка ў гісторыі касцёла.

14 верасня 1224 года Францішак накіроўваецца ў Альверню, дзе атрымлівае ад распятага на крыжы Сэрафіна адзнакі Мукаў Пана. Потым стварае вядомую "Песню да брата сонца", удзячны Богу за атрыманыя дары. Падрыхтаваны да смерці, стомлены вялікай апастольскай працай, церпячы боль ад адзнак, на палову нябачны, памёр 3 кастрычніка 1226 года.

Два гады пазней папа рымскі Георгій ІX абвясціў Францішка з Асыжу святым. У хуткім часе насельніцтва Асыжу збудавала ў ягоны гонар дзівосны касцёл.

Ідэал святасці свайго стваральніка францішкане рапаўсюджылі  ў Польшчы ў ХІІ стагоддзі. Ордэн Братоў Малодшых належыць да самых старых  і самых вялікіх устаноў кансакраванага жыцця ў Польшчы. З нашай суполкі мае пачатак  вялікая колькасць польскіх святых і благаславёных.

Св. Францішак - апякун Каталіцкага Дзеяння, папа рымскі Ян Павел ІІ абвясціў яго таксама апякунам абароны асяроддзя.

Ад моманта смерці пастава св. Францішка безупынна зачароўвае паэтаў, пісьменнікаў, маляроў, музыкаў. Італьянскі рэжысёр Franco Zeffirelli ажыццявіў фільм "Брат сонца, сястра месяц", пасвечаны св. Францішку. Гэты фільм паказвае яго жыццё ў паэтычны спосаб,  а яго безумоўнае  дзеянне,якое прываблівае нас - гэта вельмі прыгожая музыка.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.