1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто клапоціцца аб нашай святыні і кожную суботу негледзячы на ўласную занятасць прыбірае і прыгатаўлівае яе да нядзелі. Запрашаю і заахвочваю таксама іншых парафіян прыйсці ў суботу каб прыняць удзел у гэтым чыне.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
Панядзелак 30 верасня
успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла

Геранім Стрыдонскі, (330 — ~419, Віфлеем) – пісьменнік-палеміст, філолаг, перакладчык на лацінскую мову тэкстаў Бібліі. Тэкст яго перакладу, вядомы пад назваю Вульгаты, на Трыенскім касцёльнам саборы (1545) быў прызнаны кананічным, а сам Геранім лічыцца адным з вялікіх айцоў хрысціянскага касцёла, якога каталіцкі касцёл прылічыў да святых.
Нарадзіўся ў Далмацыі ў 330 у сям'і грэка або ілірыйца. У Рыме атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю, потым наведаў іншыя навуковыя цэнтры. У 373 накіраваўся на Блізкі Усход, папярэдне прыняўшы хрысціянства. Два гады правёў у Антыёхіі, пасля накіраваўся ў Халкідонскую пустыню, дзе аддаўся подзвігам аскетызму, вывучэнню яўрэйскай і халдзейскай моў. Наведаўшы Палесціну, Геранім накіраваўся ў Канстанцінопаль, а адтуль зноў у Рым, дзе папа Дамас I зрабіў яго сваім дарадчыкам. Пасля смерці папы (385) назаўсёды пакінуў сталіцу імперыі, вярнуўся ў Палесціну і пасяліўся ў Віфлееме, дзе заснаваў мужчынскі манастыр, вучыў дзяцей і манахаў. Там ён сабраў вялікую бібліятэку, паглыбляў свае веды па старажытных мовах і літаратурах і займаўся перакладам Бібліі на лацінскую мову. Пераклад Геранім, вядомы пад назвай Вульгаты, пасля афіцыйна быў прызнаны каталіцкім касцёлам кананічным. Ен напісаў шэраг палемічных твораў на розныя тэмы, тлумачэнняў да асобных біблейскіх кніг («Быццё», «Эклезіяст», Евангелле ад Мацвея, Пасланні апостала Паўла і інш.), якія ў хрысціянскай літаратуры лічацца аднымі з найлепшых. Яго дагматычныя творы маюць востра палемічны характар, бо іх аўтар быў выдатным майстрам палемікі. За сваё жыццё Геранім напісаў каля 180 твораў. Памёр у Віфлееме каля 419. Праваслаўная царква называе яго блажэнным, а каталіцкая прылічыла да святых.
Аўторак - 1 кастрычніка
Cвятая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, панна і доктар Касцёла

Тэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У пятнаццацігадовым узросце здзейснілася яе самае вялікае жаданне: нягледзячы на вельмі малады ўзрост, ёй было дазволена ўступіць у кармэліцкі кляштар у Лізьё. Сёстры з супольнасці часта яе не разумелі і ставіліся да яе скептычна. Духоўныя пакуты Тэрэзы абцяжарваліся пакутамі фізічнымі, якія яна цярпела з-за цяжкай формы сухотаў, на якія захварэла ў кляштары. Гэтыя цярпенні Тэрэза жадала ахвяраваць за грэшнікаў.
Маладая кармэлітка зносіла выпрабаванні з годнай здзіўлення мужнасцю: з яе твару ніколі не знікала ўсмешка, а сама яна заўсёды была гатовая служыць бліжнім. Свой духоўны вопыт Тэрэза апісвае ў кніжцы «Гісторыя адной душы». Святасць яна разумее як бязмежны давер да Бога і стаўленне дзіцяці ў адносінах да Яго міласэрнай любові. Свой «малы шлях» да святасці Тэрэза ад Дзіцятка Езус прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету. Яна адышла ў вечнасць 30 верасня 1897 г. ва ўзросце 24 гадоў. У 1997 г. падчас Сусветнага дня моладзі ў Парыжы Слуга Божы Ян Павел ІІ абвясціў святую Тэрэзу, якую часам называюць «Малой», доктарам Касцёла. У гісторыі Касцёла яна стала трэцяй святой жанчынай, якая атрымала гэты тытул.
Середа – 2 кастрычніка
Успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў
Чацверг
3 кастрычніка
Увечары запрашаем усіх жадаючых на Транзітус (“пераход”) – набажэнства ўспаміну смерці Святога Францыска Асізскага (адышоў да Бога 3 кастрычніка 1226 года). Згодна з традыцыяй гэтага дня ва ўсіх францісканскіх супольнасцях і парафіях у гэты вечар адпраўляецца набажэнства, якое ўзгадвае пераход Святога з зямлі да нябеснай хвалы.У нашай капліцы набажэнства адбудзецца пасля вячэрняй Святой Імшы, а 19.00 прыкладна а 19.40]У сувязі з гэтым набажэнствам катэхеза для моладзі пераносіцца да капліцы.
Просьба ўзяць з сабою свечы!
У сувязі з набажэнствам ТРАНЗІТУС набажэнства ружанцовае адбудзецца перад святой Імшой у 18.30.
Пятніца 4 кастрычніка
Урачыстасць св. Францішка заснавальніка трох ордэнаў.

Нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл.
Калі бацька Францішка запатрабаваў вярнуць грошы, выдаткаваныя на адбудову, пагражаючы пры гэтым пазбавіць сына спадчыны, той сам адрокся ад усёй маёмасці, пакінуў бацькоўскі дом і ў карычневым габіце басанож пайшоў вандраваць як жабрак. Да святога пачалі далучацца тыя, хто падзяляў яго ідэалы, і такім чынам утварыўся жабрачы ордэн францішканцаў. Верная супрацоўніца Францішка св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі). Яшчэ пры жыцці святога папулярнасць францішканскіх ідэалаў так шырока распаўсюдзілася, што Францішак стварыў яшчэ і так званы «трэці закон» для людзей свецкіх. За два гады да смерці ў Францішка з’явіліся стыгматы — раны Езуса Хрыста на руках і нагах Тыя два апошнія гады жыцця жабрака з Асізі былі напоўнены вялікім цярпеннем: ён цяжка захварэў на малярыю і пачаў губляць зрок. Св. Францішак сустрэў смерць, якую называў «сястрою», у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі 3 кастрычніка 1226 г. Яго рэліквія да гэтага часу захоўваецца ў крыпце цудоўнай базылікі, пабудаванай у яго гонар у Асізі. Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. Яго рэлігійная паэзія працягвае кранаць і хваляваць людзей таксама і ў наш час, а Дантэ Аліг’еры сказаў пра святога з Асізі: «Ён заззяў над светам, як узыходзячае сонца».
У гэты дзень таксама абыходзіць сваі імяніны наш сусед кс. Пробашч Францішак Рудзь
4. Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца кастрычніцкія ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні пасля святой Імшы ў вечары – прыкладна а 19 30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне.
5. Узгадываю асабліва бацькам, што у нашай парафіі адбываецца катэхеза. Расклад вісіць на табліцы аб'яў. Калі ласка прыпільнуйце сваіх дзяцей каб яны хадзілі на яе.
6. Працяг запісу да жывога ружанца. Запісалася 13 чалавек - не хапае яшчэ 7. Калі, кто хацеў бы запісацца калі ласка звярніцеся да закрыстыі. Таксама далей запрашаем запісацца да такой формы малітвы, як маргарытка. (малітоўную група ў інтэнцыі святароў). Маргарытка - рух штодённай малітвы за канкрэтнага святара або законную асобу. Збіраецца 7 чалавек (на 7 дзён тыдня). Кожны з іх выбірае тую форму малітвы, якая яму бліжэй, і выбірае дзень, у які будзе маліцца за вызначанага святара/законніка.
7. Катэхеза для дарослых будзе адбывацца у кожную суботу а 18 гадзіне. Асаблівым чынам гэта кранаецца тых, хто падрыхтоўваецца да сакрамэнту Канфірмацыі. Запісы да якога ў закрыстыі. Запісацца павіны тыя хто скончыў 14 гадоў, быў ахрышчаны ў каталіцкім касцёле, прыступае да святой споведзі і Першай Камуніі.
8. Інтэнцыя жывога ружанца на месяц кастрычнік: Молімся за тых, для каго жыццё стала невыносным цяжарам,каб яны маглі адчуць блізкасць Божай любові.

