У літургіі адзначаем:

29.08 (пн) - успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля

03.09 (сб) - успамін св. Грыгорыя вялікага, папы і докт. Касцёла

Першыя чацверг, пятніца, субота і нядзеля месяца

 

У наступную нядзелю 04. 09 падчас св. Імшы ў 9 30 адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей, моладдзі і настаўнікаў на новы навучальны год.

Распачацце катэхэтычнага года ў нашай парафіі плануецца з кастрычніка. Цяпер можна ў закрыстыі запісваць сваіх дзетак на заняткі па рэлігіі.

Працягваюцца працы па падрыхтоўцы да будовы комплексу парафіяльнага касцёла. Была падпісана ўмова з праектнай арганізацыяй і кошт праектных работ састаўляе 360 млн. бел. рублёў. Таму звяртаемся да вас з просьбай далучыцца да нашай супольнай справы ці то праз матэрыяльную дапамогу, ці то праз малітву.

Кожны аўторак падчас вячэрняй св. Імшы молімся праз заступніцтва св. Антонія Падуанскага. Свае просьбы і падзякі можна запісываць у кнізе, якая знаходзіца з левага боку алтара або дасылаць праз інтэрнэт.

Пры выхадзе можна ўзяць сабе плакаты бл. Яна Паўла ІІ, абразкі Маці Божай і св. Максімільяна М. Кольбэ, цудоўны медалік.

Працягваецца акцыя інфармацыйная - каля выхада кожны ахвотны можа ўзяць з сабой налепку нашай каплічкі каб прыцклеіць яе на дошчцы аб'яў каля свайго пад'езда.