1. Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, прыбіранне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
3 чэрвеня (панядзелак): Успамін Святога Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
У гадах 1885-1887 многа хрысціян Луангі панеслі смерць мучанікаў. Сярод мучанікаў трывалай веры быў Карал Луанга і яго 21 сяброў. Многія з іх ня даўна былі ахрышчаны. Чатырох з іх ахрысціў сам Луанга ў вязні. Наймаладзейшы з той групы, Кізіто меў 13 год. 3 чэрвеня 1886 года загінуў Святы Карал Луанга і дванаццаць яго сяброў.
5 чэрвеня (серада): Успамін Святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
Святы Баніфацый нарадзіўся каля 673 года ў Англіі. Уступіў да закону бенедыкцінцаў у Эксетер. У 719 годзе паехаў на міссію да Германіі. У 722 годзе з рук папы Грыгорыя ІІ атрымаў пасвеччанні біскупскія, а ў 732 годзе стаў арцыбіскупам а ў 738 годзе легатам папскім на ўсю Германію. Абвяшчаў Евангелля, закладаў дыяцэзіі і кляштары. Меўшы 80 год паехаў на міссіі да Фрузіі і ў Доккум (Галандыя) быў замучаны разам з 52 таварышамі ў дзень Зялёных Свят, 5 чэрвеня 754 года. Цела знаходзіцца ў Фулдзеі.
7 чэрвеня (пятніца): УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Каталіцкім Касцёле — свята, прысвечанае ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела Хрыста і на дванаццаты дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Хрыста з’яўляецца сімвалам любові Бога да людзей, такім чынам, гэтае свята адлюстроўвае падзяку Богу за Яго любоў і дараванае збаўленне.
8 чэрвеня (субота): Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
Успамін Беззаганнага Сэрца Марыі — свята, прысвечанае ўшанаванню Беззаганнага Сэрца Багародзіцы. Адзначаецца ў суботу, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Сэрца Марыі з’яўляецца сімвалам любові Багародзіцы да людзей, а таксама міласэрнасці і спачування да чалавецтва, за выратаванне якога яна няспынна ўзносіць малітву.
3. Сёння чэрвеньскае набажэнства адбудзецца падчас урачыстай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая з распараджэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды правядзення эўхарыстычнай адарацыі ў лучнасці са Святым Айцом разпачнецца ў 18.00.
На супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ўсіх сардэчна запрашаю.
4. Чэрвеньскае набажэнства у капліцы адбываецца на працягу тыдня пасля вячэрняй Імшы ў 19 гадзін, а у наступную нядзелю пасля Святой Імшы ў 12.00.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.
6. Інтэнцыя Жывога Ружанца: каб дзеці і моладзь у часе канікул жылі разам з Богам.

