Парафіяльныя аб’явы
1 Шчыра дзякую вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, прыбіранне капліцы. Няхай Бог Вам адудзячыць і ўсім Вам благаславіць.
2 Сённяшня нядзеля Мукі Пана альбо Пальмовая Нядзеля ўводзіць нас у таямніцу Вялікага Тыдня. У нашых малітоўных разважаннях набліжаемся да таямніцы Мукі нашага Пана Езуса Хрыста.
3 На гэтым тыдні ў панядзелак, аўторак і сераду Імша Святая ўвечары ў 19.00.
4 У сераду вечарам пасля Святой Імшы запрашаю ахвотных папрацаваць у капліпы і падрыхтаваць яе на Святы Пасхальны Трыдуум. За кожную аказанаю дапамогу сардэчна Вам усім дзякую.
5 28 сакавіка – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.
- Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00. Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
6 29 сакавіка – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.
- Капліца будзе адчынена ў 10.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- У 18.30 Крыжовы шлях. Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія.
- На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.
7 30 сакавіка – ВЯЛІКАЯ СУБОТА.
- Капліца будзе адчынена ў 10.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- Асвячэнне страваў на Вялікодны стол адбудзецца ў 11.00, 13.00 і 15.00. Асабліва запрашаю ўсіх Вас на 11.00, бо ў гэтую гадзіну да нас прыедзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
- Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.
- Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.
8 31 сакавіка – ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.
- Урачыстая працэсія і Святая Імша ў 6.00.
- Наступныя Імшы ў 12.00 і 18.00.
9 На працягу гэтага тыдня можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты, прыступіць да споведзі, перад кожнай Святой Імшой, а ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу таксама і на працягу дня.