Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва дзякую ўсім, хто ўчора дапамагаў прыбіраць падчас суботніка. Дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

2 лістапада (панядзелак) — Успамін усіх памерлых вернікаў.

Святая Імша — а 7:00, 12:00, 19:00.

У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або капліцы і за прачытанне "Ойча наш" і "Веру ў Бога". Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

4 лістапада (серада) — успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці, асабліва ЛСА і бацькоў.
  • першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзі). Дадатковая Святая Імша — а 12:00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў.
  • першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі — набажэнства Фацімскага Ружанца а 18:15.

2. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці пра нашых продкаў, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды ў нашай капліцы пачынаючы з 1 да 8 лістапада (актава) кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых (Нешпары) і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні Святая Імша будзе ахвяраваная ў інтэнцыі памерлых з выпамінкаў.

Таксама кожную сераду і пятніцу на працягу ўсяго лістапада будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

3. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых — ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

4. У сувязі з выпамінкамі за памерлых на працягу актавы набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і малітвы да святога Юзафа на гэтым тыдні не будзе.

5. Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы. Таксама можна набыць календары на новы 2027 год.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.