Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на місіі, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякуем таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

22 кастрычніка (чацвер) — успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.

1. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы а 18:30 у буднія дні, у нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00. Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Да 22 кастрычніка молімся навэнну да св. Яна Паўла II. Запрашаем далучыцца да малітвы кожны дзень пасля Святой Імшы або асабіста дома.

4. У сераду 21 кастрычніка не будзе катэхезы для дарослых.

5. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1, 2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць у закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне. Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 па 8 лістапада: у 18:30 — набажэнства, а 19:00 — Святая Імша (у нядзелю набажэнства — а 17:30); кожную сераду і пятніцу лістапада — набажэнства а 18:30.

6. Сёння пасля вечаровай Святой Імшы запрашаем а 19:00 на малітву праслаўлення, якую будзе праводзіць хор “Пілігрымы надзеі”.

7. 20 кастрычніка адбудзецца сустрэча душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя. Пачатак — а 18:00 у катэдры.

8. У суботу 24 кастрычніка арганізуецца семінар на тэму сужэнскай блізкасці і выхавання дзяцей у хрысціянскіх сем’ях. Запрашаем! Зарэгістравацца можна па спасылцы ў нашых сацсетках. Пачатак — а 10:30 у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры на Серафімовіча, 19.

9. У суботу 24 кастрычніка запрашаем на восеньскі суботнік а 10:00.

10. Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.