Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

15 кастрычніка (чацвер) — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

17 кастрычніка (субота) — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

1. З 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы а 18:30 у буднія дні, у нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00. Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
панядзелак — Маці ў малітве;
аўторак — І Ружа Ружанцовая;
серада — сем’і Суполак Маці Божай END;
чацвер — моладзь;
пятніца — ІІ Ружа Ружанцовая;
субота — ІІІ Ружа Ружанцовая.

Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. У аўторак 13 кастрычніка распачынаем навэнну да св. Яна Паўла II. Запрашаем далучыцца да малітвы кожны дзень пасля Святой Імшы або асабіста дома.

4. У сераду 14 кастрычніка не будзе катэхезы для дарослых.

5. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1, 2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць у закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне. Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 па 8 лістапада: у 18:30 — набажэнства, а 19:00 — Святая Імша (у нядзелю набажэнства — а 17:30); кожную сераду і пятніцу лістапада — набажэнства а 18:30.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.