Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва мужчынам, якія дапамагалі на будаўлянай пляцоўцы. Дзякуй таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

5 кастрычніка (панядзелак) — успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.

7 кастрычніка (серада) — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
У гэты дзень адбудзецца вялікая сусветная малітоўная ініцыятыва “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”. “Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай” запрашае дзяцей прыняць удзел у гэтай падзеі, пачатак — а 17:30 на вул. Серафімовіча.
У нашай парафіі набажэнства для дзетак — а 18:15.

1. З 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы а 18:30 у буднія дні, у нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00. Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
панядзелак — Маці ў малітве;
аўторак — І Ружа Ружанцовая;
серада — сем’і Суполак Маці Божай END;
чацвер — моладзь;
пятніца — ІІ Ружа Ружанцовая;
субота — ІІІ Ружа Ружанцовая.

Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Запрашаем да ўдзелу дарослых у адмысловых катэхезах, якія адбываюцца ў капліцы: працяг разважанняў над зместам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла — кожную сераду а 19:45. У гэты чацвер — чарговая катэхеза з цыкла “Школа малітвы” — пасля вечаровай Святой Імшы. Біблійныя спатканні для старэйшай моладзі і дарослых адбываюцца па пятніцах а 20:15 на Лідскай.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.