27 верасня адбылася першая сустрэча Эўхарыстычнага руху моладзі ў новым фармацыйным годзе. 

Сабраўшыся на Святой Імшы а 13:30, удзельнікі ЭРМ прынялі ў ёй актыўны ўдзел: супольнасць узяла на сябе адказнасць за чытанні, малітву верных і працэсію з дарамі. 

            

Пасля Літургіі адбылася Адарацыя — адна з найважнейшых формаў малітвы руху, якая дазваляе паглыбіць асабістыя адносіны з Езусам. 

Завяршэннем сустрэчы сталі цікавыя гульні і смачны пачастунак!

Дзякуем Богу за гэтую цудоўную магчымасць з радасцю аб’яднацца ў супольнай малітве!

Тэкст i Фота: Улада Чуро

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.