Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
29 верасня (аўторак) — свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
30 верасня (серада) — успамін св. Гераніма, прэзбітара і доктара Каксцёла.
1 кастрычніка (чацвер) — успамін св. Тэрэсы ад Дзіцятка Езуса, панны і доктара Касцёла.
2 кастрычніка (пятніца) — успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
1. На гэтым тыдні прыпадае:
• першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці, асабліва ЛСА і бацькоў. Пасля Святой Імшы а 19:00 запрашаем на малітоўнае чуванне, якое правядзе моладзь Хрыста і кандыдаты да канфірмацыі;
• першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзі). Дадатковая Святая Імша — а 12:00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў;
• першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства — а 18:15;
• наступная нядзеля — першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на кастрычнік: “Молімся аб любові да ружанцовай малітвы ў нашых сем’ях. За кіраўнікоў і членаў нашых парафіяльных супольнасцяў, каб праз малітву, фармацыю і апостальскую дзейнасць яны сталі надзейнымі сведкамі Евангелля і будавалі Касцёл, які ёсць супольнасцю”.
2. Пачынаючы з 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы а 18:30 — у буднія дні, у нядзелю — пасля Святой Імшы а 18.00. Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
- панядзелак — Маці ў малітве;
- аўторак — І Ружа Ружанцовая;
- серада — сем’і Суполак Маці Божай END;
- чацвер — моладзь;
- пятніца — ІІ Ружа Ружанцовая;
- субота — ІІІ Ружа Ружанцовая;
- ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Запрашаем новых кандыдатаў да Літургічнай Службы Алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычныя хоры нашай парафіі, а таксама ў польскі хор BARKA. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу Яна Паўла ІІ нашай парафіі. Усе падрабязнасці і запісы — у закрыстыі.
4. Запрашаем да ўдзелу дарослых у адмысловых катэхезах, якія будуць адбывацца ў капліцы: працяг разважанняў над зместам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла — кожную сераду а 19:45. Біблійныя спатканні для старэйшай моладзі і дарослых будуць адбывацца па пятніцах а 20:15 на Лідскай (акрамя першай пятніцы месяца).
5. У суботу 3 кастрычніка запрашаю мужчын на будаўляную пляцоўку, каб дапамагчы правесці некаторыя кансервацыйныя справы нашага будынка перад зімой.
6. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

