Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

14 (панядзеак) – свята Узвышэння святога крыжа.
Святая Імша а 7:00, 12:00 і 19:00.

15 (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.

16 (серада) – успамін святых Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.

18 (пятніца) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

2. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2026/2027 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.

3. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.

4. Запрашаем да ўдзелу дарослых у адмысловых катэхезах, якія будуць адбывацца ў капліцы: працяг разважанняў над зместам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла – у кожную сераду а 19:45. Біблійныя спатканні для старэйшай моладзі і дарослых будуць адбывацца па пятніцах а 20:15 на Лідскай.

5. Сёння пасля вечаровай Імшы запрашаем моладзь і студэнтаў на малітоўнае чаванне на пачатак новага навучальнага года.

6. У суботу 19 верасня а 10:00 запрашаем на суботнік на нашую будаўляную пляцоўку.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.