Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сення прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Дзякую за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
8 (аўторак) – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
12 (субота) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
1. Нагадваем, што з 1 верасня змяніўся расклад набажэнстваў: СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00, у суботу: 8.00 і 19.00, у буднія дні: 7.00 і 19.00.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Сення пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2026/2027 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 7 верасня 2026 г.
4. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.
5. Распачынаем заняткі для тых, хто хоча стаць кантарам і арганістам. Праводзіць А. Кот. Заняткі індывідуальныя ці групавыя, будуць адбывацца ў капліцы 2 разы на месяц па суботах. Каб запісацца і даведацца падрабязней, трэба звярнуцца да Алёны. Першыя заняткі ў кастрычніку.
6. Запрашаем да ўдзелу дарослых у адмысловых катэхезах, якія будуць адбывацца ў капліцы: школа малітвы – у чацвер 10 верасня а 19:45 і працяг разважанняў над зместам Катэхізіса Каталіцкага Касцёла – у наступную сераду 16 верасня а 19:45. Біблійныя спатканні для старэйшай моладзі і дарослых будуць адбывацца па пятніцах а 20:15 на Лідскай.
7. У наступную нязелю 13 верасня пасля вечаровай Імшы запрашаем моладзь і студэнтаў на малітоўнае чаванне на пачатак новага навучальнага года.
8. У нядзелю 13 верасня дзень народзінаў святкуе кс. Алег, запрашаем памаліцца за святара на святую Імшу а 12.00.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

