Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякую сёстрам і моладзі аніматарам за арганізацыю і правядзенне сёлетніх “канікул з Богам”, якія адбыліся пры нашай парафіі, а таксама мамам за прыгатаванне смачных пасілкаў. Дзякую таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

3 (чацвер) – успамін св. Грыгорыя, папы і доктара Касцёла.

1. На гэтым тыдні прыпадае
першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці, асабліва ЛСА і бацькоў.
першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь). Дадатковая святая Імша а 12.00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасць для сем’яў.
першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.15.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, аб Божым благаслаўленні на час навукі ў школе і на катэхезе; аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.

2. Нагадваем, што з 1 верасня зменіцца расклад набажэнстваў: СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00, у суботу: 8.00 і 19.00, у буднія дні: 7.00 і 19.00.

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

4. У нядзелю 6 верасня адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2026/2027 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 7 верасня 2026 г.

5. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны хор нашай парафіі, а таксама ў польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ. Усе падрабязнасці і запісы ў сакрыстыі.

6. Распачынаем заняткі для тых, хто хоча стаць кантарам і арганістам. Праводзіць А. Кот. Заняткі індывідуальныя ці групавыя, будуць адбывацца ў капліцы 2 разы на месяц па суботах. Каб запісацца і даведацца падрабязней, трэба звярнуцца да Алёны. Першыя заняткі ў кастрычніку.

7. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Сёння развітваемся з с. Даніэляй, якая заканчыае свае душпастырскія заняткі ў нашай парафіі. Дзякую сардэчна за ахвярную працу і шматлікія ініцыятывы. Жадаем Божага благаслаўлення, святла Духа і сілаў на новае служэнне ў парафіі ў Лідзе. Таксама сардэчна вітаем с. Тэрэсу, якая прыходзіць на замену с. Даніэлі. Няхай Добры Бог напаўняе сэрца мудрасцю і дае неабходныя сілы для служэння.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.