Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякую таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
20 (чацвер) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
21 (пятніца) – успамін св. Пія Х, папы.
22 (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. Есць новы нумар газеткі “Слова жыцця” і часорісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
3. 24-28 жніўня запрашаем дзяцей (8-13 гадоў) і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.
4. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваем запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

