Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякую таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
4 (аўторак) – успамін святога Яна Марыя Віянэя, прэзбітэра.
6 (чацвер) – Свята Перамянення Пана.
Святая Імша а 12:00 і 19:00.
8 (субота) – успамін святога Дамініка, прэзбітэра.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.
• першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. У гэты дзень - будзе дадатковай святай Імшы а 12.00, а таксама пасля вечаровай Эўхарыстыі запрашаем на ўсяночнную адарацыю ў інтэнцыі аховы жыцця і аб святасць нашых сем’яў.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. 5 жніўня распачынаем навэнну праз заступніцтва св. Максіміліяна Кольбэ. Молімся кожны дзень перад святой Імшой.
4. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым, усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку, што каля канфесіяналу, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.
5. З 25 чэрвеня па 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год.
6. Есць новы нумар газеткі “Слова жыцця” і часорісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
7. 24-28 жніўня запрашаем дзяцей (8-13 гадоў) і моладзі на “канікулы з Богам”, якія будуць ладзіцца пры нашай парафіі. Запісацца можна ў сакрыстыі.
8. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу давяраем апецы Маці Божай і заахвочваем запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.
Сёння можна атрымаць поўны адпуст за наведванне парафіяльнага касцёла з нагоды ўспаміну Маці Божай Анёльскай.

