Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякую таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
29 ліпеня (cерада) — успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
31 ліпеня (пятніца) — успамін св. Ігнацыя з Лаёлы, біскупа і доктара Касцёла.
1 жнівеня (субота) — успамін св. Альфонса Марыя Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства — Фацімскі Ружанец а 18:15.
• наступная нядзеля — першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на жнівень: Молімся аб цвярозасці ў сем’ях нашай парафіі і ўсяго народа. Аб апецы Маці Божай у справе будовы парафіяльнага касцёла.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым, усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку каля канфесіянала, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.
4. З 25 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2026/2027 навучальны год.
5. Есць новы нумар газеты “Слова жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
6. Сёння пасля кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне транспартных сродкаў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
7. Традыцыйна Касцёл заахвочвае нас, каб падчас жніўня прыняць пастанову і пост устрымання ад спажывання алкаголю. Кожнага, хто адчувае такую патрэбу, давяраем апецы Маці Божай і заахвочваем запісацца ў кнігу цвярозасці нашай парафіі.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі. Сёння ў Касцёле 6-ы Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Памятаем аб Вас у малітве і даручаем апецы св. Яўхіма і Ганны.

