Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
29 чэрвеня (панядзелак) — Урачыстасць Святых Пятра і Паўла, Апосталаў.
Урачыстасць з’яўляецца “абавязковай”. Вернікі маюць абавязак ўдзелу ў Святой Імшы, а таксама абавязак устрымання ад выканання неабавязковай працы.
Зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
Святая Імша — а 19:00.
2 ліпеня (чацвер) — Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
3 ліпеня (пятніца) — свята святога Тамаша, апостала.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца — дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця;
• першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. У сувязі з Будслаўскім фэстам у гэтую пятніцу не будзе дадатковай Святой Імшы а 12:00, а таксама ўсяночнай адарацыі;
• першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства — а 18:15;
• наступная нядзеля — першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на ліпень: Молімся аб пакліканнях да жыцця святарскага і манаскага. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Аўтобус на Будслаўскі фэст з нашай парафіі ад’язджае а 18:00.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку каля канфесіянала, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуем за кожнае ахвяраванне
5. Есць новы нумар часопіса “Ave Maria” і газеты “Слова жыцця”. Заахвочваем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

