Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. 

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

24 чэрвеня (серада) — урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля.
Святая Імша — а 7:00, 12:00 і 19:00.

  1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
  2. У чэрвені штодня запрашаем на чэрвеньскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а 18:30 (у нядзелю таксама а 18:30 — перад Святой Імшой а 19:00).
  3. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку каля канфесіянала, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуем за кожнае ахвяраванне!
  4. Трывае рэгістрацыя на пешую пілігрымку Мінск — Будслаў – 2026, якая адбудзецца 29 чэрвеня — 3 ліпеня. Запрашаем таксама запісвацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў на ўрачыстасць 3-4 ліпеня. Адказная — Еўсікава Дар’я (+375(29) 369-78-92).

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Панны Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.