Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сённа прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, дзякуем за вашую дапамогу і служэнне на карысць парафіі і за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
У літургіі Ксцёла на гэтым тыдні прыпадае:
16 (чацвер) – успамін св. Станслава, біскупа і мучаніка
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. У сераду 15 адбудзецца чарговая катэхеза для дарослых, сардэчна запрашаем.
3. У чацвер 16 пасля вечаровай Святой Імшы а 19:30 запрашаем на школу малітвы – гэта адмысловыя катэхезы для паглыблення духоўнага жыцця і пазнання розных формаў малітвы паводле хрысціянскай духоўнасці.
4. Запрашаем на парафіяльную аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, якая адбудзецца 2 мая. Кошт - 50 рублёў для дарослых і 30 рублёў для дзяцей. На месцы будзе прыгатаваны для ўсіх пасілак, з сабою можна ўзяць салодкае печыва і напоі. Запісацца можна да 27 красавіка ў сакрыстыі. Выезд а 8.00 пры капліцы.
5. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2026 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Будславе для 1-4 класа (7-12 чэрвеня) і для 5-7 класа (14-18 чэрвеня). Запісацца можна да 24 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць у сакрыстыі. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

