РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
І УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА 2026
2 КРАСАВІКА – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ
Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца а 19.00.
Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
3 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА.
У 18.30 Крыжовы шлях. Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія.
На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 23.00.
Гэта дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў!
Распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Божай Міласэрнасці.
4 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ СУБОТА.
Капліца будзе адчынена а 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Запрашаем на Ютрань і Гадзіну чытанняў
Асвячэнне страваў (звонку капліцы) на Велікодны стол будзе адбывацца
з 9.00 да 17.00 кожную гадзіну.
Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы а 21.00. На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.
Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.
5 КРАСАВІКА – ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.
Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ а 6.00.
Наступныя ўрачыстыя Імшы ў 10.30, 12.00 і 18.00
6 КРАСАВІКА – ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ
Святая Імша а 12.00 і 19.00

