Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне. Дзякуем нашым парафіянам, якія падрыхтавалі Велікодны Кірмаш, прыгожыя вербы і шмат розных прыгожых і карысных рэчаў, а таксама смачныя вырабы. Таксама дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У Вялікі панядзелак, аўторак і сераду можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты і Паяднання перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля Святой Імшы.

2. 1 красавіка, у Вялікую сераду, адбудзецца агульнамінскі Крыжовы шлях. Пачатак — а 18:00 пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка).

3. Парадак набажэнстваў падчас Святога Трыдууму Пасхальнага і Урачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана — гл. у асобнай картцы.

4. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана ў спецыяльную скарбонку.

5. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.