Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
25 сакавіка (чацвер) — Урачыстасць Звеставання Пана.
Урачыстасць не з’яўляецца “абавязковай” — вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў Святой Імшы, а таксама абавязку ўстрымання ад выканання неабавязковай працы.
Святая Імша — а 7:00, 12:00 і 19:00.
У гэты дзень ва ўсіх касцёлах Беларусі адбудзецца акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”, накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама далучыцца да гэтай малітвы і запісацца ў спецыяльную кнігу, якая знаходзіцца на століку ў канцы капліцы.
2. Набліжаецца час Велікодных святаў, і наступная нядзеля — Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкамі вярбы. Асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Нашыя парафіяне падрыхтавалі прыгожыя вербы, і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую нядзелю. Заахвочваем вас набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.
3. У нашай капліцы ў час Вялікага посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях — у пятніцу а 11:30 і а 19:30. Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13:00.
• Песні Жальбы — у нядзелю перад Святой Імшой — а 8:45 (PL) і а 11:45.
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша — а 7:00, пасля Крыжовага шляху а 11:30 і а 19:00. На гэтым тыдні ў пятніцу 27 сакавіка запрашаем Брацтва св. Міхала, а ў суботу — ЛСА падрыхтаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства Крыжовага шляху.
4. У час Вялікага посту заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых, і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
6. У суботу 28 сакавіка а 11:00 запрашаем на суботнік перад Велікоднымі святамі.
7. У Пальмовую нядзелю ад 9:00 да 19:00 запарашаем на Велікодны кірмаш, які пройдзе каля нашай капліцы. Тут вы зможаце набыць упрыгожаныя вербачкі, а таксама вас чакаюць падарункі для родных і блізкіх, розныя сертыфікаты, смачная выпечка і суп св. Францішка. Усе ахвяраванні, якія будуць складзеныя падчас кірмашу, прызначаюцца на патрэбу будовы нашага касцёла.
8. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана ў спецыяльную скарбонку.
Падзяка ксяндзу-рэкалекцыяністу кс. Кірылу за паслугу ў канфесіянале і прамоўленую да нас навуку!
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Панны Марыі.

