Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

16 сакавіка (панядзелак) – Свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску.

19 сакавіка (чацвер) – Урычыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама ўстрымання ад выканання неабавязковай працы.
Святая Імша а 7:00, 12:00 і 19:00.

У гэты дзень свае Імяніны святкуе наш Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі – святая Імша з віншаваннямі ў катэдры а 12.00.

Імяніны таксама святкуе сястра Юзэфа. Сардэчна запрашаем памаліцца за саленізантку і павіншаваць яе на вечаровай Святой Імшы а 19.00.

2. У нашай капліцы ў час Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:

  • Крыжовы шлях — у пятніцу а 11:30 і а 19:3 Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13:00.
  • Песні Жальбы — у нядзелю перад Святой Імшой — а 8:45 (PL) і а 11:45.
  • Падчас посту ў пятніцу Святая Імша — а 7:00, пасля Крыжовага шляху а 11:30 і а 19:00. На гэтым тыдні ў пятніцу 20 сакавіка запрашаем моладзь ДМХ, а ў суботу — ЭРМ падрыхтаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства Крыжовага шляху.
  • Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца ў нашай парафіі 20 – 23 сакавіка. План пададзены на асобнай картцы.

  1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

  2. Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю духоўнасць, любоў i ўзаемапаразуменне, запрашаем далучыцца да пілатажнай суполкі END. Зацікаўленых просім скантактавацца з кс. Алегам.

  3. 17 сакавіка імяніны святкуе кс. Алег. Сардэчна запрашаем памаліцца за Імяніннікі і павіншаваць яго на Імны а 19:00.

  4. Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця”.

  5. У суботу 28 сакавіка запрашаем на суботнік перад Велекоднымі святамі.

  6. У час Вялікага посту заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых, і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.

 

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.