Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы CARITAS, дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У нашай капліцы ў час Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях — у пятніцу а 11:30 і а 19:30. Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13:00.
Песні Жальбы — у нядзелю перад Святой Імшой — а 8:45 (PL) і а 11:45.
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша — а 7:00, пасля Крыжовага шляху а 11:30 і а 19:00. На гэтым тыдні ў пятніцу 13 сакавіка запрашаем хор “Эффата”, а ў суботу — падлеткавы хор “Агапэ” падрыхтаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства Крыжовага шляху.
Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 20–22 сакавіка.

2. У час Вялікага посту заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых, і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

4. Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.

5. Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю духоўнасць, любоў i ўзаемапаразуменне, запрашаем далучыцца да пілатажнай суполкі END. Зацікаўленых просім скантактавацца з кс. Алегам.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі. Сёння асаблівым чынам віншуем усіх жанчын і жадаем, каб з Марыі бралі ўзор веры, пакоры, паслухмянасці і мужнасці ў сваім пакліканні да святасці. Добра, што Вы ёсць!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.