Дарагія парафіяне, шаноўныя госці! 

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіцьсваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.  

  1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
  • першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці. Пасля вечаровай Імшы Моладзь Хрыста запрашае на супольную адарацыю.
  • першая пятніца месяца дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання(споведзі). Пасля вечаровай Імшы запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў.
  • першая субота месяца дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. 7 сакавіка ў рамках Навэнны да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста запрашаем на аўтобуснуюпілігрымку ў Будслаў. Запісацца можна ў закрыстыі. Кошт — 50 руб. Набажэнства ў нашай капліцы а 18:15.

Сённяшняя нядзеля першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на сакавік: «Молімся аб духоўным аднаўленні для ўсіх нашых парафіянаў, аб ласцы добрайсповедзі і паяднання з Богам». 
 

  1. У нашай капліцы ў час Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы: 
  • Крыжовы шлях — у пятніцу а 11:30 і а 19:30. Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13:00. 
  • Песні Жальбы — у нядзелю перад Святой Імшой — а 8:45 (PL) і а 11:45. 
  • Падчас посту ў пятніцу Святая Імша — а 7:00, пасля Крыжовага шляху а 11:30 і а 19:00. На гэтым тыдні ў пятніцу 6 сакавіка запрашаем супольнасць END, а ў суботу — “Божыя ягняткі” падрыхтаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства Крыжовага шляху. 
  • Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 20–22 сакавіка. 
  1. У час Вялікага посту заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых, і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага. 
  1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў. 
  2. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы CARITAS.
  3. Ёсць новы нумар газеты “Слова жыцця”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
  4. Сардэчна запрашаем далучыцца да арганізацыі і правядзення святочнага Кірмашу перад Вялікаднем. Зацікаўленых просім скантактавацца са святарамі.
  5. Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю духоўнасць, любоў i ўзаемапаразуменне, запрашаем далучыцца да пілатажнай суполкі END. Зацікаўленых просім скантактавацца з кс. Алегам.

 

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.